У чарзе на ўезд у ЕС сабралася больш за 2.500 велікагрузаў
6 снежня, Позірк. Перад выходнымі днямі 2.595 грузавых транспартных сродкаў чакаюць ўезду ў ЕС, вынікае з даных Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).
Паводле звестак ведамства, польскі пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку Казловічы) з’яўляецца самым загружаным — уезду на сумежную тэрыторыю па стане на 12:00 чакала 905 велікагрузаў. Сцвярджаецца, што польскі бок з панядзелка прапусціў праз гэты пункт 61% транспарту ад нормы.
Менш за ўсё транспарту на працягу тыдня афармлялі супрацоўнікі літоўскага памежнага пераходу Мядзінінкай (Каменны Лог) — 9% ад нормы. Тут на ўказаны час сабралася 580 грузавікоў.
Праз Шальчынінкай (Беняконі) з пачатку тыдня ў Літву заехала 30% грузавікоў. У чарзе 6 снежня знаходзілася 600 велікагрузаў.
Перад латвійскім памежным пераходам Патэрніекі (Грыгараўшчына) на ўезд у ЕС фіксавалася 510 грузавікоў. Кантрольныя службы Латвіі прынялі на сваю тэрыторыю 37% фур.
Нязначная колькасць легкавых аўто фіксуецца перад польскім пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст) — у чарзе 65 адзінак транспарту. Сумежны бок з панядзелка прыняў на сваю тэрыторыю каля 40% аўто ад нормы, гаворыцца ў паведамленні ДПК.
На ўезд у ЕС няма чэргаў аўтобусаў. У жніўні колькасць аўтобусаў у чарзе перад пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст) даходзіла да 108.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка