Экс-журналіст Толчын праз два з паловай месяцы пасля памілавання асуджаны за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”

6 снежня, Позірк. Суд Савецкага раёна Гомеля 5 снежня разгледзеў справу былога журналіста Андрэя Толчына паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), паведамляе “Гомельская Вясна”.
Сутнасць абвінавачвання і рашэнне суда невядомыя. Праваабаронцы мяркуюць, што мужчына арыштаваны.
Толчын выйшаў на волю 17 верасня, паведаміў “Позірку” дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, экс-журналіста вызвалілі 16 верасня па працэдуры памілавання.
Толчын быў затрыманы 27 верасня 2023 года. 21 сакавіка 2024-га Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да 2,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт.367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса. Скарга на прысуд разглядалася 24 траўня ў Вярхоўным судзе, але, паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, была адхіленая. Праваабаронцы прызналі Толчына палітвязнем.
Мужчыну ўнеслі ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, а таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць.
Пасля падзей 2020 года ён сышоў з прафесіі.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

