Лукашэнка, які 30 гадоў знаходзіцца ва ўладзе, абяцае пераадолець “усе цяжкасці”, каб даказаць эфектыўнасць інтэграцыі з Расіяй
8 снежня, Позірк. Саюзная дзяржава “адбылася і яскрава дэманструе паспяховасць гэтага ўнікальнага міждзяржаўнага аб’яднання”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 8 снежня “народы Беларусі і Расіі” з 25-годдзем падпісання адпаведнага дагвору паміж Мінскам і Масквой.
“Роўна чвэрць стагоддзя таму, 8 снежня 1999 года, мы адкрылі новы гарызонт у нашых адносінах, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. — Гэта без перабольшання лёсавызначальнае рашэнне дазволіла двум брацкім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай супольнасці, на аснове павагі суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці дзвюх дзяржаў”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, інтэграцыя Беларусі і Расіі атрымала “шырокую падтрымку народаў”.
“За два з паловай дзесяцігоддзі зроблена нямала. Мы шматкроць прымножылі інтэграцыйныя сувязі па найшырэйшым спектры напрамкаў. Рэалізавалі шэраг інавацыйных праектаў у розных галінах народнай гаспадаркі. Заняліся сумесным даследаваннем космасу, развіццём высокіх тэхналогій і атамнай энергетыкі”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, грамадзяне Беларусі і РФ сёння “маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднае права на працаўладкаванне, свабоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства”.
“Перакананы, разам мы пераадолеем усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць абранага 25 гадоў таму курсу на згуртаванне і сумеснае развіццё Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў імя нашых народаў”, — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які займаў на той момант пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Мінску прадаставіў Крамлю тэрыторыю для нападу і стаў усяляк спрыяць яе агрэсіўным дзеянням.
Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, ваенным і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.
Гл. таксама:
Расія працягвае выконваць задачу па анексіі Беларусі праз Саюзную дзяржаву — ISW
Латушка пра ваеннае супрацоўніцтва Масквы і Мінска: Яны рыхтуюць глебу для наступнай агрэсіі
Дагавор аб гарантыях бяспекі дазваляе ствараць у Беларусі вайсковыя базы РФ — BelPol
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка