Мінімальны заробак 1 студзеня 2025 года вырасце на 16% і складзе 726 рублёў

11 снежня, Позірк. Месячная мінімальная заработная плата (МЗП) з 1 студзеня 2025 года складзе 726 рублёў (213 долараў па актуальным курсе Нацбанка). Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведаміла 11 снежня прэс-служба ўрада.
З 1 студзеня 2024 года МЗП складае 626 рублёў, на працягу года яна не індэксавалася.
Мінімальны заробак вызначае суму, меншую за якую працадаўца не мае права плаціць за працоўную дзейнасць на поўную стаўку. У адпаведнасці з заканадаўствам памер месячнай МЗП павінен быць не ніжэйшы за 30% прагнознага значэння намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку па краіне.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2024 года склаў 2.363,4 рубля — на 49,5 больш (+2,1%), чым у верасні (2.341,2), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Паводле даных Белстата, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — верасні 2024 года павялічыліся на 9,4% (месяц таму — 9,7%, два — 9,9%) у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. га.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя зарплаты — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен узрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

