Беларусь вывучае венгерскі досвед у галіне абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі
11 снежня, Позірк. Пра вывучэнне беларусамі венгерскага досведу ў сферы апрацоўкі радыеактыўных адкідаў паведамляе Міністэрства энергетыкі па выніках пасяджэння двухбаковай працоўнай групы па супрацоўніцтве ў галіне атамнай энергетыкі, якое адбылося 9–10 снежня ў гэтай краіне ЕС.
Адзначаецца, што беларуска-венгерскае супрацоўніцтва ў гэтай сферы “забяспечваецца па ключавых пытаннях для галіны: эксплуатацыя АЭС, развіццё ядзернай інфраструктуры, падрыхтоўка кадраў, правядзенне планавых рамонтных работ”.
Бакі адзначылі “істотны патэнцыял для далейшага развіцця сувязей”, гаворыцца ў паведамленні.
“Беларускія спецыялісты з Мінэнерга, “Белэнерга”, БелАЭС, “БелРАА” вывучылі венгерскі досвед у сферы абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі, азнаёміліся з тэхналогіямі ў гэтай вобласці, уключаючы пахаванне адкідаў, наведалі часовае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва на атамнай станцыі “Пакш”, — заявілі ў ведамстве.
Улады Беларусі ўжо працяглы час паведамляюць, што месца для пахавання радыеактыўных адкідаў яшчэ не знойдзена.
11 верасня стала вядома, што расійскі нацыянальны аператар па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі (ФДУП “НА РАА”, які ўваходзіць у склад дзяржаўнай карпарацыі “Росатам”) у 2025 годзе прапануе Беларусі на разгляд тры пляцоўкі для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адкідаў з БелАЭС.
Будаўніцтва БелАЭС побач з Астраўцом (Гродзенская вобласць) было завершана восенню 2023 года. Станцыя пабудавана па расійскім праекце, генеральным падрадчыкам выступіў “Росатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 мая 2023 года. У прамысловую эксплуатацыю яны былі ўведзены ў чэрвені 2021 і лістападзе 2023 года адпаведна.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка