Мінск 02:32

Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы супрацоўнікаў для СІЗА і калоній краін СНД

11 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб падрыхтоўцы кадраў для пенітэнцыярных службаў дзяржаў – удзельніц СНД. Адпаведны ўказ падпісаны 11 снежня, паведамляе ягоная прэс-служба.

Згодна з дакументам, МУС упаўнаважана правесці перамовы па праекту пагаднення, ведамства можа ўносіць у яго змены, якія “не маюць прынцыповага характару”.

Падпісваць пагадненне будзе ўрад Беларусі.

Гл. таксама:

Пенітэнцыярную сістэму Беларусі неабходна цалкам рэарганізоўваць — праваабаронцы

Падзяліцца: