Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі анансаваў “папераджальныя дзеянні” ў дачыненні да Захаду
12 снежня, Позірк. Пытанні “планавання абароны на сярэднетэрміновую перспектыву” разгледжаныя 12 снежня на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.
“За апошнія гады ваенна-палітычнае становішча вакол краіны змянілася і, на жаль, не ў лепшы бок, як мы ўсе адзначаем і канстатуем, перш за ўсё ваенныя спецыялісты. Не сакрэт, што галоўнай тэндэнцыяй бягучага моманту з’яўляецца назапашванне канфліктнага патэнцыялу ў розных рэгіёнах свету”, — завіў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, “асобныя дзяржавы, імкнучыся паказаць сваю значнасць і прэтэндуючы на ролю рэгіянальных лідараў, працягваюць нагнятаць абстаноўку вакол Беларусі”.
“Вы ведаеце гэта добра: дзеянні НАТО і асабліва падзеі на паўднёвым флангу, Украіна — сказаў ён. — Пры гэтым нарастае дэструктыўная рыторыка еўрапейскіх краін у дачыненні да Беларусі. Што сведчыць аб бесперапынных спробах расхістаць унутрыпалітычную сітуацыю ў нашай краіне”.
Лукашэнка, як паведамляецца, “яшчэ раз падкрэсліў”: “Нам самазаспакойвацца ні ў якім разе нельга”.
“Быццам спакойна, людзі зразумелі, многае пераацанілі. Многія з тых, хто думаў інакш у 2020 годзе і раней, думаюць сёння зусім па-іншаму. Таму быццам бы спакойна і добра. Ні ў якім разе нельга расслабляцца. Не трэба думаць, што мы разумныя і бога за бараду ўзялі, а ўсе вакол нас, асабліва ў НАТО, у Амерыцы, дурні. Не, гэта дасведчаныя людзі з велізарнай сілішчай, таму нам расслабляцца нельга”, — адзначыў спікер.
Паводле яго слоў, улады павінны “працаваць са сваім народам, пераконваць, паказваць, а галоўнае, працаваць так, каб людзям было лепш”. “Тады яны заўсёды будуць такую ўладу падтрымліваць. Таму будзем у гэтым кірунку працаваць”, — дадаў Лукашэнка.
“Будзем прымаць і пэўныя папераджальныя дзеянні, — дадаў ён, — каб нашы верагодныя праціўнікі і супернікі разумелі, што з намі лепш не звязвацца, што з намі трэба жыць дружна. Мы на гэта нацэльваем усю палітыку нашай дзяржавы”.
Беларускае войска, падкрэсліў Лукашэнка, “нікому не пагражае і з’яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольнае яе адбіць”.
“У гэтым і заключаецца асноўнае прызначэнне ваеннай арганізацыі дзяржавы”, — заявіў ён.
Якія менавіта “папераджальныя дзеянні” будуць зробленыя ўладамі, Лукашэнка не паведаміў.
Агрэсіўнай рыторыкай Лукашэнка трымаецца палітыкі Крамля па нагнятанні ваеннай істэрыі — ISW
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў будаўніцтве ў 2,2 раза вышэйшая за агульнуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаСэрца Еўропы б'ецца за Беларусь — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым усё глыбей уцягвае Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая восень стала найцяплейшай пасля восені 2020 года за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка