15 чалавек пацярпелі падчас пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь” (абноўлена)
Абноўлена паведамленне “Дзесяць чалавек пацярпелі падчас пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь”

13 снежня, Позірк. 15 чалавек пацярпелі падчас пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь” увечары 13 снежня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Шпіталізавана 12 чалавек. У Віцебскую абласную лякарню звярнулfся 8 чалавек (шпіталізавана 7), у лякарню хуткай медычнай дапамогі — 5 (4). Дзіцячы абласны клінічны цэнтр надаў дапамогу двум непаўналетнім, адзін з іх быў шпіталізаваны.
Двое шпіталізаваных у абласную лякарню знаходзяцца ў цяжкім стане, яны ў рэанімацыі.
Падчас тушэння пажару пацярпелі два супрацоўнікі МНС. Для правядзення выратавальных прац і ліквідацыі пажару было задзейнічана 21 адзінка тэхнікі і 90 супрацоўнікаў МНС. Паверхня пажару склала 2 тыс. квадратных метраў, паведаміла прэс-служба ведамства.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

