Мінск 21:42

У лабавым ДТЗ на аўтадарозе М1 загінула два чалавекі

Фота: МУС

15 снежня, Позірк. Два чалавекі загінула ў дарожна-транспартным здарэнні 15 снежня на 447-м кіламетры аўтадарогі М-1 “Брэст — Мінск — мяжа РФ”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

ДТЗ адбылося ў Мінскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца “БМВ” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з красоверам “Шэўрале”.

“Загінулі кіроўца красовера і пасажыр “БМВ, кіроўца другой іншамаркі шпіталізаваны”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і Следчага камітэта.

Дзве непаўналетнія загінулі ў аўтааварыі ў Віцебскай вобласці, яшчэ тры чалавекі ў бальніцы

14 снежня, Позірк. Два чалавекі загінула, яшчэ тры апынулася ў бальніцы ў выніку аўтамабільнай аварыі ўвечары 14 снежня ў Віцебскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Трагедыя адбылася на 140-м кіламетры дарогі Р-15 (Крычаў — Лепель, у прэс-рэлізе памылкова названая Орша — …

Падзяліцца: