У Валожынскім раёне маршрутка з’ехала ў кювет — восем чалавек у бальніцы
16 снежня, Позірк. Восем чалавек шпіталізавана ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая здарылася каля 9 гадзін раніцы 16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, ДТЗ адбылося на 27-м кіламетры аўтадарогі, якая вядзе з аграгарадка Пяршаі ў Нясвіж праз гарадскі пасёлак Івянец. 66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, які рухаўся ў бок Івянца, не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет. Заяўляецца, што аўтамабіль перакуліўся.
МУС паведамляе, што пратэктары шын на задніх колах маршруткі былі зношаныя больш, чым гэта дапушчальна. У сувязі з гэтым ведамства нагадала, што “эксплуатацыя транспарту, не падрыхтаванага да ўдзелу ў дарожным руху”, забароненая.
Кіроўцам, падкрэсліла міністэрства, узімку трэба быць вельмі пільнымі і асцярожнымі, выбіраць хуткасць руху “ў адпаведнасці з дарожным становішчам і ўмовамі надвор’я”.
Раней МНС папярэдзіла, што на большай частцы Беларусі 16 снежня чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру да 6–11 метраў на секунду з парывамі да 15–20 м/c. У заходняй частцы краіны парывы ветру днём будуць дасягаць 21–24 м/c, у асобных раёнах — 25–26 м/c.
Будзе воблачна, удзень — з праясненнямі; часам снег, а таксама мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Раніцай месцамі “слабыя мяцеліца і галалёд”, на асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 2 градусы цяпла на ўсходзе краіны і 10 градусаў на паўднёвым захадзе.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПаменшыць запасы прампрадукцыі на складах атрымалася толькі ў дзвюх абласцях Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца сем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЗавочны працэс над эканамістам Данейкам пачнецца 23 снежня ў МінгарсудзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Анонсы падзей на 16 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці ў Беларусі назіраецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 19,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка