ЕС заклікае вызваліць супрацоўніка дэлегацыі ЕС у Беларусі прапаведніка Мікалая Хіло

19 снежня, Позірк. Вызваліць палітвязня Мікалая Хіла, які з’яўляўся супрацоўнікам прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і прапаведнікам царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Дабравестка”, заклікала Еўрапейская служба знешніх сувязяў, паведамляе выданне Politico.
“Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць яго неадкладна і безумоўна”, — заявіла прэс-сакратар ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Аніта Хіпер.
Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць справу Хіло 23 снежня.
Хіло абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што прапаведнік знаходзіцца пад вартай у межах арт. 368 КК (абраза прэзідэнта).
Хіла затрымалі 24 красавіка 2024 года. У канцы траўня стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, а сам ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Калядзічах (Мінскі раён).
14 чэрвеня праваабарончая супольнасць прызнала яе палітвязнем.
Паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з 1 верасня 2020 года па 30 лістапада 2024-га пераследам у Беларусі падвергліся 86 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку розных пратэстанцкіх цэркваў — 30.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


