МЗС Эстоніі: Мы дапаможам пабачыць, што ў Беларусі будуць не выбары, а фарс

20 снежня, Позірк. Эстонія не прызнае прэзідэнцкія “выбары” ў Беларусі, запланаваныя на 26 студзеня 2025 года, і іх вынікі. Гэта вынікае з каментара для ERR News генеральнага сакратара міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ёнатана Всевіёва.
“Мы не лічым, што ў студзені ў Беларусі пройдуць выбары. Калі рэжым абвесціць, што выбары адбыліся, то мы, відавочна, дапаможам іншым убачыць, што гэта фарс”, — прыводзіць словы дыпламата ERR News. “На жаль, беларускі народ жыве пад дыктатурай,” — дадаў генсак МЗС.
Каментар Всевіёва сугучны з выказваннямі міністра замежных спраў Эстоніі Маргуса Цахкны, якія прагучалі 19 лістапада. “Прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ў студзені 2025 года, арганізаваныя ў атмасферы тэрору і не могуць адпавядаць дэмакратычным нормам”, — заявіў міністр.
Цахкна таксама адзначыў, што заходнія краіны “павінны ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі”. Гэта неабходна, дадаў дыпламат, каб “ён зразумеў, што продаж Расіі сваёй краіны і народа недапушчальныя”.
Прэзідэнцкая кампанія (асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года) праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, а праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка