Сайт “Белорусы и рынок” перастаў адкрывацца ў Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 21 снежня 2024 года ў 11:21
20 снежня, Позірк. Сайт эканамічнага незалежнага выдання “Белорусы и рынок” перастаў адкрывацца ў Беларусі. З-за мяжы і пры выкарыстанні VPN ён па-ранейшаму даступны.
“Белорусы и рынок” (раней “Белорусский рынок”, вымушана пераіменаваны пасля змянення заканадаўства) — адно з першых прыватных СМІ ў Беларусі, спецыялізуецца на эканамічнай тэматыцы. Як газета выдавалася з канца 1990 года — спачатку ў фармаце тыднёвіка, пасля да 2023 года раз на месяц. Заснавальнік і выдаўца — ЗАТ “Медыярынак”.
1 снежня 2022 года Міністэрства інфармацыі анулявала рэгістрацыю друкаванага СМІ “Белорусы и рынок”.
Дырэктар газеты “Белорусы и рынок” Канстанцін Залатых быў затрыманы 18 траўня 2022 года пасля ператрусу ў рэдакцыі. Асуджаны па шэрагу крымінальных артыкулаў 6 красавіка 2023 года на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прыняты палітзняволеным. 13 ліпеня 2023 года КГБ дадаў яго ў “тэрарыстычны спіс”, 21 ліпеня 2023 года МУС — у “спіс экстрэмістаў”.
Агулам 45 супрацоўнікаў СМІ, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, утрымліваюца ў няволі.
Сістэмныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Рэдакцыі працуюць у выгнанні. Пры гэтым перад выбарамі ўзмацняецца ціск на тых, хто застаўся ў краіне, і тых, хто жыве за мяжой.
12 снежня стала вядома, што ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) у межах крымінальнай справы затрымана не менш за сем супрацоўнікаў ліквідаванага выдання Intex-Press. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін з іх — журналіст Руслан Равяка. Затрыманых абвінавачваюць паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
17 снежня Міністэрства ўнутраных спраў дапоўніла спіс датычных да “экстрэмісцкага фарміравання” “Люстэрка”. Названыя Аляксандра Эльбаўм, Іван Прус, Анастасія Цярэшка, Наталля Цюлюпава, Вольга Новік, журналістка Кацярына Пытлева, палітолаг Арцём Шрайбман.
19 снежня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” інфармацыйнае агенцтва “Позірк”. Датычнымі да “фарміравання” названыя журналістка Таццяна Каравянкова, праваабаронца Раман Кісляк, палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман. 2 снежня рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска акаўнты “Pozirk_online” у сацыяльных сетках “Х” і “Інстаграм” уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
5 снежня 2023 года кантэнт сайта pozirk.online быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” судом Цэнтральнага раёна Мінска. У лютым ён перастаў адкрывацца ў Беларусі.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка