Мінск 04:20

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: Мінскае гарадское ўпраўленне МНС

24 снежня, Позірк. Тры чалавекі загінула на пажары ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 23 снежня да 6:00 24 снежня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагічны выпадак здарыўся раніцай 23 снежня ў жылым доме ў вёсцы Шыхаў (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). На пажары знойдзена загінулая гаспадыня 1948 года нараджэння.

У аграгарадку Слабада (Уздзенскі раён Мінскай вобласці) пасля поўдня адбыўся пажар у доме па вул. Зарэчнай. Ад агню загінуў гаспадар жылля (1959 г.н.), яго жонка атрымала апёкі і была шпіталізаваная.

У сярэдзіне ночы на 24 снежня на пажары ў жылым доме ў вёсцы Жмуроўка (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці) загінуў мужчына (1965 г.н.).

Прычыны здарэнняў і гібелі людзей высвятляюцца.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 6.089 пажараў (5.603 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,67%). Загінула 539 чалавек (491; +9,78%), у тым ліку 11 дзяцей (7; +57,1%); траўмавана — 605 (524; +15.46%).

Падзяліцца: