Лукашэнка адправіўся ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў самітах ЕАЭС і СНД
25 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Санкт-Пецярбург, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ў нефармальным саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, “традыцыйная нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў — членаў СНД адбудзецца 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу”, яе ўдзельнікі “падвядуць вынікі года і абмяркуюць перспектывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння”.
26 снежня ў вузкім і пашыраным складах пройдуць пасяджэнні ў рамках ЕАЭС, у парадак дня якіх “уключана каля двух дзясяткаў пытанняў”, гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што будуць абмеркаваныя “стратэгічныя напрамкі дзейнасці саюза, у тым ліку ход фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў і далейшая гарманізацыя заканадаўства, перспектывы развіцця супрацоўніцтва з трэцімі краінамі, а таксама шэраг рабочых пытанняў”.
Раней ТАСС са спасылкай на Юрыя Ушакова — памочніка прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна — паведамляў, што падчас абмеркавання “лідары краін СНД закрануць і падрыхтоўку да святкавання 80-годдзя Перамогі ў 2025 годзе”.
Усе мерапрыемствы пройдуць недалёка ад Санкт-Пецярбурга — у курортным комплексе “Ігора” (Ленінградская вобласць).
Паводле слоў прэс-сакратара кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, нягледзячы на нефармальны статус, саміт СНД з’яўляецца “добрай магчымасцю яшчэ раз зверыць гадзіннікі па ўсіх актуальных праблемах, правесці на палях двухбаковыя кантакты, чым усе лідары, як правіла, карыстаюцца”.
Паводле яго слоў, для ўдзельнікаў саміту падрыхтаваныя падарункі. Акрамя таго, з улікам нефармальнага і пераднавагодняга характару мерапрыемства іх чакае культурная праграма.
24 снежня прадстаўнік Крамля на пытанне, ці будзе Пуцін катацца на лыжах або на пад’ёмніку з Лукашэнкам, адказаў: “Час наўрад ці для гэтага будзе, не думаю, што гэта адбудзецца”.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
Сапраўднымі членамі СНД з’яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Узбекістан. Малдова, якая ўзяла курс на еўраінтэграцыю, мерапрыемствы СНД ігнаруе.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка