Мінск 19:05

На бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС

Ілюстрацыйнае фота: агенцтва "Мінск-Навіны"

26 снежня, Позірк. Падчас навагодніх і калядных святаў органы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, заявіў на прэс-канферэнцыі 26 снежня ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Ігар Гулякевіч.

Паводле яго слоў, на дзяжурстве будзе знаходзіцца больш за 3,5 тыс. ратавальнікаў, а таксама 1,3 тыс. адзінак пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Паводле даных МНС, ад пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 6.133 пажары — на 8,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (5.648). Загінула 546 чалавек (+8,6%; 503), траўмавана — 553 (+7,6%; 514).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: