Мытня спыніла ўвоз у Беларусь грузу з ЕС з заніжанай у тры разы цаной
30 ліпеня, Позірк. Факт наўмыснага заніжэння ў тры разы рэальнага кошту пяці паўпрычэпаў і цягача, якія ўвозяцца з Германіі і Славеніі праз латвійска-беларускую мяжу, выявілі віцебскія мытнікі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
У прадстаўленых у пункце пропуску Грыгораўшчына (з латвійскага боку — Патарніекі) для афармлення дакументаў кошт шасці транспартных сродкаў складаў каля 18 тыс. еўра.
“Такі нізкі кошт выклікаў сумневы ў дакладнасці названых звестак. Мытнікі ўстанавілі, што фактычны кошт тавару складаў 57 тыс. еўра”, — гаворыцца ў рэлізе.
Заніжэнне кошту было зроблена “з мэтай зэканоміць на мытных плацяжах каля 36 тыс. рублёў”.
У адносінах да перавозчыка Віцебская мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 ст. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак аб таварах). За гэтае правапарушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту транспартных сродкаў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



