Рэжым асаблівай абароны беларускай мовы ва Украіне, верагодна, захаваецца
27 снежня, Позірк. Беларуская мова фігуруе ў абноўленым пераліку моў, да якіх Кабінет міністраў Украіны (КМУ) прапануе Вярхоўнай Радзе (ВР) прымяняць рэжым падтрымкі і асаблівай абароны, прадугледжаны Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў ці моў меншасцяў.
Пра гэта сведчаць вытрымкі з законапраекта, які КМУ зарэгістраваў у ВР, апублікаваныя прадстаўніком украінскага ўрада ў парламенце краіны Тарасам Мельнічуком. 24 снежня чыноўнік распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што Кабмін ухваліў гэты законапраект — без беларускай і рускай моў у адпаведным пераліку (абодва фігуравалі ў ім з моманту прыняцця Украінай у 2003 годзе закона аб ратыфікацыі вышэйзгаданай хартыі).
У зарэгістраваным у ВР законапраекце апрача беларускай мовы згадваюцца балгарская, венгерская, гагаузская, іўрыт, крымскататарская, навагрэчаская, нямецкая, польская, румынская і славацкая. Рускай мовы ў іх ліку няма.
Законапраектам таксама прапануецца надалей называць дакумент “Еўрапейская хартыя рэгіянальных або мінарытарных моў”.
Хартыя была падпісаная дзяржавамі — членамі Савета Еўропы (СЕ) у Страсбургу 5 лістапада 1992 года, але адкрытая для падпісання еўрапейскімі краінамі, якія не ўваходзяць у СЕ. Ратыфікаваная 25 дзяржавамі: Арменіяй, Аўстрыяй, Босніяй і Герцагавінай, Вялікабрытаніяй, Венгрыяй, Германіяй, Даніяй, Іспаніяй, Кіпрам, Ліхтэнштэйнам, Люксембургам, Нідэрландамі, Нарвегіяй, Польшчай, Румыніяй, Сербіяй, Славакіяй, Славеніяй, Украінай, Чэхіяй, Швейцарыяй і Швецыяй.
У дакуменце выкладзена восем асноўных прынцыпаў і задач, на якіх дзяржавы, якія ратыфікавалі хартыю, мусяць засноўваць сваю палітыку, заканадаўства і практыку; гэтыя пункты разглядаюцца як нормы, якія забяспечваюць неабходныя рамкі для захавання адпаведных моў:
- прызнанне рэгіянальных моў цi моў меншасцяў як праяву культурнага багацця;
- павага да геаграфічнага рэгіёна кожнай рэгіянальнай мовы ці мовы меншасцяў;
- неабходнасць рашучых дзеянняў па прасоўванні рэгіянальных моў ці моў меншасцяў;
- садзейнічанне і/або заахвочванне выкарыстанню рэгіянальных моў ці моў меншасцяў у вусным і пісьмовым маўленні, у грамадскім і прыватным жыцці;
- наданне адпаведных форм і сродкаў для выкладання і вывучэння рэгіянальных моў цi моў меншасцяў на ўсіх адпаведных этапах;
- садзейнічанне адпаведным транснацыянальным абменам;
- забарона ўсіх форм неабгрунтаванага выдзялення, выключэння, абмежавання або перавагі, звязаных з выкарыстаннем рэгіянальнай мовы ці мовы меншасці і скіраваных на абмежаванне або пагрозы яе падтрыманню і развіццю;
- садзейнічанне дзяржаў узаемнаму разуменню паміж усімі моўнымі групамі краіны.
Хартыя мае неафіцыйны пераклад на беларускую мову.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+