Новы кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы дэмсіл Беларусі (дапоўнена)

Дадазеныя абзацы 9-13
27 снежня, Позірк. Дзевятнаццаты ўрад Літвы працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс 27 снежня ў Вільнюсе на сустрэчы з кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланай Ціханоўскай.
“Мы забяспечым, каб беларусы, якія атрымалі часовы прытулак у Літве, адчувалі сябе ў бяспецы і мелі магчымасць працаваць на карысць дэмакратызацыі сваёй краіны”, — цытуе літоўскае знешнепалітычнае ведамства свайго кіраўніка.
Паводле слоў Будрыса, існаванне дэмакратычнай і мірнай Беларусі адпавядае інтарэсам Літвы ў плане бяспекі.
Сярод іншага міністр падкрэсліў важнасць “забеспячэння належнага адказу міжнароднай супольнасці на мерапрыемства па пераабранні Лукашэнкі, якое арганізуецца рэжымам 26 студзеня наступнага года”.
Літва, паведаміў Ціханоўскай Будрыс, “падняла пытанне Беларусі на пасяджэнні Савета па замежных справах ЕС у Бруселі ў снежні і ўзніме яго ў студзені”.
“Мы мусім гучна казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі: пра неаслабныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, працяглай падтрымцы расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, партнёрства з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй. Працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, будуць мець наступствы не толькі для Літвы, але і для ўсёй Еўропы і міжнароднай архітэктуры бяспекі”, — лічыць кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
У дарадцы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага, які ўдзельнічаў у сустрэчы, “склалася ўражанне”, што Будрыс “максімальна адкрыты да супрацы і будзе вітаць актыўную дзейнасць беларусаў у Літве”. Сваімі высновамі дарадца падзяліўся з “Парламенцкім каналам”.
Адзначаецца, што беларускі дэмлідар падзякавала суразмоўцу за “дакладна сфармуляванае пасланне МЗС адносна так званых “выбараў”, якія арганізуе беларускі рэжым”, што гэта ўсё “імітацыя і падман”.
АПК паведаміў, што падчас сустрэчы таксама абмеркаваныя сітуацыя з рэпрэсіямі і палітвязнямі і апошнія выпадкі затрыманняў, важнасць узмацнення ціску на рэжым і чарговы санкцыйны пакет у сувязі з парушэннямі ім правоў чалавека.
Будрыс запэўніў, што новы ўрад Літвы працягне займацца пытаннем пададзенага 30 верасня папярэднім кабінетам звароту ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда наконт “трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых Аляксандрам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”.
Таксама былі абмеркаваныя “агульныя беларуска-літоўскія мерапрыемствы, канферэнцыі, семінары, якія маглі б умацаваць сяброўства паміж беларусамі і літоўцамі, паміж дэмакратычнай Беларуссю і Літвой; сумесныя выступленні на міжнародных канферэнцыях і буйных форумах“.
Ціханоўская звярнулася па садзейнічанне ў арганізацыі сваіх сустрэч з прэм’ер-міністрам, прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных спраў і юстыцыі Літвы, каб атрымаць іх падтрымку.
Акрамя таго, закранутыя пытанні павелічэння дапамогі незалежным СМІ.
Будрыс заняў пасаду 12 снежня 2024 года, калі новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Гінтаўтасам Палуцкасам прынёс прысягу.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
