На фоне памілавання 20 “палітычных” праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

28 снежня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 28 снежня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек, цяпер іх 1.265, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены асуджаным паводле арт. 3612 Крымінальнага кодэкса Чэславу Герасімовічу,Уладзіміру Сітковічу (абодва — 5 гадоў пазбаўлення волі за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам), арт. 3614 — Артуру Мемеху (3 гады зняволення), Алене Мохаравай (тэрмін невядомы), а таксама змешчаным пад варту ў рамках спраў паводле арт. 3611, 3612, 3613, 3614 — Ігару Сідаровічу, Аляксандру Куксу, Аляксандру Мазуру, Міхаілу Галінскаму, Сяргею Чабоцьку, Паўлу Каранюхіну, Яне Царук і Марыі Батальёнак.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.
Адметна, што раней у гэты дзень Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 20 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Людзей, якія зазгалі рэпрэсіі у той ці іншай форме, значна больш, чым тых, каму нададзены статус палітычнага зняволенага.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
Даведка “Позірку”:
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+