ДТЗ у Астравецкім раёне — загінула 36-гадовая жанчына, пяцёра дзяцей у бальніцы (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 7–10.

5 студзеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні са смяротным зыходам у Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць) паведаміў 5 студзеня Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 16 гадзін каля вёскі Вераб’і 36-гадовая кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з іншамаркай “Ровер”.
Жанчына загінула.
Адзначаецца, што, акрамя яе, у аўтамабілі знаходзілася шэсць чалавек, пяцёра з якіх — непаўналетнія.
“Дзеці і кіроўца другой машыны дастаўленыя ў бальніцу”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Узбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, пяцёра пацярпелых у ДТЗ дзяцей шпіталізаваныя ў Астравецкую цэнтральную райбальніцу, у іх дыягнаставаныя спалучаныя траўмы.
Чацвёра дзяцей змешчана ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, адно — у траўматалагічнае аддзяленне.
“На дапамогу астравецкім урачам выехалі эксперты рэспубліканскага ўзроўню — хірург, нейрахірург, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і траўматолаг, а таксама абласныя спецыялісты — анестэзіёлаг-рэаніматолаг, хірург, уролаг. Пасля правядзення агляду і медычнага кансіліуму з удзелам рэспубліканскіх спецыялістаў будзе прынята рашэнне аб далейшай тактыцы лячэння пацыентаў”, — адзначылі ў ведамстве.
Узрост дзяцей не паведамляецца.
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЛік рахункаў "Сямейны капітал" за год павялічыўся на 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваны першы выпадак гібелі дзіцяці ад вэйпа — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСёмы месяц запар назіраецца запаволенне росту прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаРэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені выраслі на 13,8% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаМінск прапануе Бенгазі супрацоўніцтва ў перапрацоўцы нафты і збожжаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за амаль паўгода колькасць спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+