За паўтара месяца ў Беларусі зарэгістравана больш за 4,5 тыс. пацярпелых з “зімовымі” траўмамі

8 студзеня, Позірк. З 21 лістапада 2024 года ў Беларусі 4.561 чалавек атрымаў галалёдныя і халадовыя траўмы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Больш за ўсё за гэтыя паўтара месяца пацярпела ў Віцебскай вобласці — 1.483 чалавекі (шпіталізаваны 91), менш за астатніх такія траўмы атрымалі жыхары Гродзенскай вобласці — 189 (51).
У Брэсцкай вобласці зарэгістравана 327 пацярпелых (45), Гомельскай — 698 (53), Мінскай — 622 (59), Магілёўскай — 931 (128), у Мінску — 311 (45). Абсалютная большасць атрымала галалёдныя траўмы.
Мінздароўя заклікае быць асцярожнымі і адзначае, што патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду — гэта прыступкі пад’ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя.

- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


