Мінск 21:47

“Арганізацыя “Перт” прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”

16 студзеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 студзеня ўнёс у пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў” нейкую “Арганізацыю Перт”, апісаўшы яе як “групу грамадзян, аб’яднаную шэрагам Telegram-рэсурсаў з агульнай назвай “Перт”.

У абноўлены спіс на сайце Міністэрства ўнутраных спраў унесены розныя рэсурсы ў “Тэлеграме”: “Организация “Перт“, “Weapon Pert“, “Pert is Terror“, “Переходник Перта“, “Меню Перта“, “Чат B&H Belarus“, “Перт“ админы“.

Вялікая частка з іх у пошуку месэнджэра не індэксуецца. У групе “Меню Перта” шэсць удзельнікаў, далучыцца да яе можна толькі з дазволу адміністратара.

У пераліку сцвярджаецца, што да “фарміравання” мае дачыненне нейкі Уладзіслаў Варонін 2006 года нараджэння.

30 снежня 2024 года пералічаныя вышэй рэсурсы з’явіліся ў спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

На 8 студзеня ў Беларусі налічвалася 257 “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, 89 з якіх атрымалі адпаведны статус у 2024 годзе.

Падзяліцца: