Большасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне

17 студзеня, Позiрк. Большасць гарадскіх жыхароў Беларусі, уключаючы прыхільнікаў дзейнай улады, падтрымліваюць “адлігу ў палітыцы”, паведаміў 17 студзеня дырэктар “Беларускай ініцыятывы” брытанскага аналітычнага цэнтра Chatham House Рыгор Астапеня на анлайн-прэзентацыі вынікаў сацдаследавання “Успрыманне выбарчай кампаніі і сітуацыі ў Беларусі”.
Апытанне праводзілася з 9 снежня 2024 года да 15 студзеня 2025-га, у ім узялі ўдзел 833 чалавекі, якія пражываюць у гарадах Беларусі. Рэспандэнты адказвалі на пытанні анлайн, па тэлефоне, таксама выкарыстоўваўся фармат глыбінных інтэрв’ю.
Пад “адлігай”, удакладніў Астапеня, маецца на ўвазе паляпшэнне адносін з Захадам і змякчэнне палітычных рэпрэсій.
Паводле слоў сацыёлага, доля праціўнікаў такога курсу не перавышае 15% апытаных.
Паводле звестак даследавання, “дакладна падтрымліваюць” такія змены (у тым ліку вызваленне асуджаных паводле “экстрэмісцкіх артыкулаў”) 17% рэспандэнтаў, “хутчэй падтрымліваюць” — 25%.
Не змаглі адказаць 42% удзельнікаў даследавання.
“Хутчэй не падтрымліваюць” “адлігу” 9%, “дакладна не падтрымліваюць” — 5%.
Сацыёлагі падзялілі аўдыторыю на чатыры сегменты: праўладныя (33%; ухваляюць сітуацыю ў краіне), нейтральныя (41%; практычна не цікавяцца палітыкай); “эканамічна незадаволеныя” (13%; не супраць аўтарытарнага кіравання, але не ўхваляюць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне); прадэмакратычныя (14%; незадаволеныя як сацыяльна-эканамічнай, так і палітычнай сітуацыяй).
Апытанне паказала, што ў той ці іншай ступені гатовыя падтрымаць вызваленне палітвязняў 34% праўладных рэспандэнтаў і 48% усіх астатніх. “Дакладна не падтрымліваюць” вызваленне 20% праўладных, “хутчэй не падтрымліваюць” — 16%. У іншых групах — 3% і 5% адпаведна.
Больш за палову ўдзельнікаў даследавання выказаліся за магчымасць бяспечнага вяртання ў Беларусь палітычных эмігрантаў: “дакладна падтрымліваюць” гэта 20%, “хутчэй падтрымліваюць” — 32%. “Хутчэй не падтрымліваюць” такое вяртанне з’ехаўшых 9% рэспандэнтаў, “дакладна не падтрымліваюць” — 4%. 37% не змаглі адказаць.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка