За чатыры гады колькасць адвакатаў у Беларусі скарацілася на чвэрць — даныя OIAD

21 студзеня, Позірк. У Беларусі засталося 1,6 тыс. адвакатаў-практыкаў, сведчаць даныя міжнароднай абсерваторыі “Юрысты ў небяспецы” (OIAD), распаўсюджаныя Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ).
Адзначаецца, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавала 2,2 тыс. адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасць скарацілася на 27,3%.
Паводле даных абсерваторыі, у 2020–2024 гадах сама меней адзінаццаці беларускім адвакатам выставілі абвінавачанні ў рамках крымінальных спраў, шэсць адвакатаў знаходзяцца за кратамі, чатыры “зазналі катаванні падчас затрымання“, не менш як 139 пазбаўленыя права на прафесію.
БААПЧ паведамляе, што 20–25 студзеня ў розных гарадах ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і іншых краін праходзяць акцыі ў падтрымку беларускіх адвакатаў. Мерапрыемствы праводзяцца, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра “рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх адвакатаў, арышты, катаванні, запалохванні, публічную дыскрэдытацыю, перашкоду з боку дзяржавы ў выкананні адвакацкай дзейнасці, асабліва па палітычна матываваных справах, пра поўны дзяржаўны кантроль над прафесіяй юрыста і адсутнасць незалежнай судовай улады”.
“Дзяржава прымушае маўчаць адвакатаў унутры краіны, што толькі падкрэслівае выключную важнасць пастаяннай міжнароднай падтрымкі і салідарнасці”, — адзначае БААПЧ.
Напрыканцы мінулага года OIAD паведаміла, што ў Міжнародны дзень юрыстаў у небяспецы 24 студзеня 2025 года фокус будзе на сітуацыі ў Беларусі.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка