Лукашэнка раскрытыкаваў інаўгурацыйную прамову Трампа
21 студзеня, Позірк. Падчас наведвання 21 студзеня Мінскага аўтамабільнага завода Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў інаўгурацыйную прамову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
“Ну навошта ты паўпрамовы апаганіў гэтага беднага старыка (быўшага прэзідэнта Джо Байдэна. — “Позірк”.)? Бачылі, сядзеў, апусціўшы рукі, небарака гэты Байдэн разам з [былым віцэ-прэзідэнтам і экс-кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі] Камалай Харыс. Гэтую жанчыну бедную выкінулі на паверхню супраць Трампа. Яна ваявала, маладзец, моцна трымалася. І трэба аддаць ёй належнае. Не трэба іх знішчаць”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
“Гэта маё меркаванне і такое эмацыйнае ўражанне, зыходзячы з майго досведу. Таму я вельмі негатыўна ўспрыняў гэтую ўсю інаўгурацыю і гэтыя заявы”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, ён гатовы падтрымаць Трампа ў вылучэнні на Нобелеўскую прэмію: “Калі ты міратворац, працуй над тым, каб войнаў не было. Гэта ты можаш. Таму што амерыканцы заўсёды развязвалі гэтыя войны. Ці падштурхоўвалі да войнаў. Калі ты гэта зробіш, ну хочаш быць нобелеўскім лаўрэатам — мы таксама цябе падтрымаем, пададзім. Хоць там ужо Нобелеўская прэмія нічога не значыць”.
Лукашэнка бачыць “прыкмету нестабільнасці” ў тым, што Трамп пасля ўступлення на пасаду адмяніў шэраг указаў Байдэна. “Калі сёння адзін прэзідэнт творыць указы, а другі адмяняе, гэта характарызуе краіну. Не толькі яго самога, але краіну. Значыць, у вас сур’ёзная нестабільнасць. У вас няма галоўнага — пераемнасці”, — удакладніў Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года.
Паводле яго меркавання, заявы Трампа адносна “тэрытарыяльных прэтэнзій” да Канады і Грэнландыі былі зробленыя “ў большай ступені для рэзанансу ў СМІ”.
“Ваяваць мы не хочам. Мы хочам мірна жыць. Ну дый давайце мірна жыццё ўладкоўваць і не крычаць, што для амерыканскага народа наступіў залаты век, вы цяпер будзеце добра жыць за кошт іншых народаў. Слухайце, свет змяніўся. Таму я думаю, што гэта такія фэйкавыя заявы, якія ніколі не будуць рэалізаваныя, — сказаў Лукашэнка. — Гэта ўсё для СМІ — помпа. А заўтра выйдзе, скажа: “Я ядзерную бомбу на Канаду скіну, калі яна не стане 51-м штатам”. Яшчэ нешта. Зробіць ён гэта — не. Ці “Грэнландыю заўтра забяру”. Навошта яна табе? Ты і так там прысутнічаеш, твае ўзброеныя сілы. Што хочаш, тое там і робіш. Ніякая Данія фактычна не кіруе гэтай Грэнландыяй”.
Інаўгурацыя Трампа прайшла 20 студзеня ў Вашынгтоне. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская павіншавала прэзідэнта ЗША з уступленнем на пасаду.
Лукашэнка, віншуючы Трампа з перамогай на выбарах, назваў яго поспех “асабістым подзвігам”. “Вы яго здзейснілі перш за ўсё ў імя Амерыкі і яе грамадзян. Жадаю вам добрага здароўя, трапных палітычных рашэнняў, якія зробяць Амерыку зноў вялікай”, — заявіў ён.
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка