Латушка: Байкот выбараў у дыктатуры ніколі не прыводзіў да вынікаў

22 студзеня, Позірк. Байкот выбараў ва ўмовах дыктатуры “ніколі не прыводзіў да вынікаў”, ён “можа мець вынік толькі ў дэмакратыі”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на адкрыцці выставы “30 год дыктатуры ў 30 постарах” 21 студзеня ў Варшаве.
“Мы не прызнаем гэта выбарамі, мы не згодны з тым, што адбываецца ў нашай краіне”, — сказаў палітык, заклікаўшы не байкатаваць прэзідэнцкія выбары, а галасаваць супраць усіх кандыдатаў.
“Дыктатура любіць цішыню. Не ствараем цішыню. У нас няма інструментаў — усе іншыя рызыкоўныя. Няма ідэальнага інструмента. Гэта таксама не зменіць 27 [студзеня] сітуацыю ў краіне. Але, ўсё ж такі, гэта дзеянне”, — дадаў экс-дыпламат.
Ён таксама заклікаў беларусаў замежжа ўдзельнічаць у пратэстных акцыях 26 студзеня.
Палітык падкрэсліў важнасць непрызнання выбараў дэмакратычнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. У найбліжэйшыя дні чакаецца прыняцце адпаведных рэзалюцый Сенатам Польшчы і Еўрапарламентам.
“Я меў магчымасць прачытаць праект рэзалюцыі [ЕП]. Там будзе заклік да ўсіх краін — членаў Еўрапейскага саюза, да дэмакратычных краін не прызнаваць гэта выбарамі і не прызнаваць Лукашэнку”, — паведаміў Латушка.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады” і заклікаюць галасаваць супраць усіх кандыдатаў, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
21 студзеня пачалося датэрміновае галасаванне.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Выстава аўтарства вядомага беларускага дызайнера Артура Вакарава працягне працу ў “Музеі Вольнай Беларусі” да 5 лютага. Раней яна ўжо праводзілася ў Вільнюсе.
Выстава постараў Артура Вакарава пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі адкрылася ў цэнтры Вільнюса
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

