Выстава постараў Артура Вакарава пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі адкрылася ў цэнтры Вільнюса
24 ліпеня, Позірк. Выстава постараў дызайнера Артура Вакарава пра вынікі 30 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі адкрылася 24 ліпеня каля вільнюскага Музея акупацый і барацьбы за свабоду.
У трыццаці працах аўтар звяртаецца да вострых палітычных, сацыяльных, эканамічных тэм. Праблему палітвязняў у краіне адлюстроўвае постар з кайданкамі, ідэалагічнай пустэчы рэжыму — з іржавым гербам, гвалту над людзьмі — з акрываўленымі бінтамі, саўдзелу ў вайне супраць РФ — з разбураным будынкам, адукацыі — са школьным фартухом на турэмнай робе, складанасці ў перамозе над дыктатурай — трыццацю сінімі пальцамі.
Вакараў прадставіў сваё бачанне праблемы эканамічнага заняпаду, наяўнасці ядзернай зброі ў краіне, закрытых межаў, вымушанай эміграцыі, гнятлівай дэмаграфічнай сітуацыі, сістэмы кіравання, дзе “ўсё менш перніка і больш бізуна”, незацікаўленасці рэжыму ў беларускай культуры, скрадзеных выбараў ды інш.
Усе працы тым ці іншым чынам абгульваюць лік “30”.
Праект рыхтаваўся паўгода, адзначыў аўтар у каментарыі “Позірку”. “Я вырашыў, што трэба зрабіць нешта, каб паказаць са свайго пункту гледжання наступствы гэтых 30 гадоў, — сказаў Вакараў. — Падумаў, што пачнуцца ж [да 30-годдзя знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе 20 ліпеня 2024 года] песні прапаганды пра тое, як ён калгас, прамысловасць захаваў, дарогі пабудаваў, каровам ж…ы адмыў, ад тлятворнага ўплыву выратаваў. І падумаў, што зраблю вось так”.
Для самога дызайнера праект стаў пэўным выклікам: “Трыццаць постараў з лікам “30” — гэта не так і проста, гэта цікавая задача”. Беларусам, на яго думку, выстава будзе карыснай, каб усвядоміць глыбіню наступстваў праўлення Лукашэнкі: “На кожным постары маецца невялікае тэкставае тлумачэнне”.
“Для замежнікаў — лічба “30”. Блін, гэта 30 гадоў! Ён адзін з рэкардсменаў [паводле працягласці знаходжання ва ўладзе]. Літоўцы, палякі, чэхі — яны разумеюць, што ў Беларусі ўсё дрэнна, але яны не разумеюць, што значыць 30 [гадоў]… Гэта моцна вельмі”, — сказаў Вакараў.
Выстава падрыхтаваная пры падтрымцы офіса беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, палітык выступіла на цырымоніі адкрыцця. З прамовамі ў падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў таксама звярнуліся віцэ-спікер парламента Літвы Жыгімантас Павілёніс і былы еўрапарламентарый, экс-міністр абароны Юозас Олекас.
Пасля Вільнюса экспазіцыю плануецца паказаць у Беластоку, Варшаве, Бруселі.
Артур Вакараў — вядомы дызайнер, заснавальнік студыі “Адліга”, былы арт-дырэктар мінскай антыкварнай крамы “Буржуазныя каштоўнасці”. Шмат супрацоўнічаў з рознымі культурнымі, адукацыйнымі, грамадскімі ініцыятывамі, незалежнымі медыя, маляваў вокладкі для кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў. У чэрвені 2022 года быў эвакуяваны з Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля перамен Беларусь вернецца да адзінай дзяржаўнай мовы — эксперты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКошт падпіскі на шматтыражныя прапагандысцкія выданні за апошні год вырас на 13–19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаАналітык: Гэта першая электаральная кампанія, якая праходзіць з такім ўзроўнем мілітарысцкай рыторыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка