Мінск 20:47

На пажары ў Смалявіцкім раёне загінула чатыры чалавекі

Фота: ДКСЭ

10 верасня, Позірк. Пра гібель чатырох чалавек — членаў адной сям’і — на пажары ў вёсцы Высокія Ляды (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці) паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Згодна з інфармацыяй ведамства, паведамленне пра пажар у прыватным доме паступіла 10 верасня каля 14:00. Падчас тушэння пажарныя знайшлі целы гаспадара дома і яго жонкі (абодва — 1956 г.н.), а таксама двух іх сыноў (1978 і 1981 г.н.).

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, заявіў камітэт.

Падзяліцца: