Генасамблея ААН 26 кастрычніка разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

10 верасня, Позірк. Інфармацыя спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Раймандса Муйжніекса будзе разгледжаная 26 кастрычніка на пасяджэнні Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытанні і пытанні культуры) у Нью-Ёрку, вынікае з папярэдняга парадку дня (на 4 верасня).
Трэці камітэт Генасамблеі на яе 81-й сесіі ачольвае пастаянны прадстаўнік Аўстраліі пры ААН Джэймс Марцін Ларсен.
Як і на папярэдніх сесіях, частка працы камітэта будзе прысвечаная разгляду пытанняў правоў чалавека, уключаючы даклады спецыяльных працэдур заснаванага ў 2006 годзе Савета па правах чалавека (СПЧ). Камітэт заслухае спецдакладчыкаў, незалежных экспертаў, старшынь дагаворных органаў і працоўных груп, а таксама правядзе з імі абмеркаванні ў адпаведнасці з мандатамі, дадзенымі СПЧ і Генасамблеяй.
У папярэднім дакладзе, прадстаўленым у Трэцім камітэце 27 кастрычніка 2025 года на 80-й сесіі ГА ААН, Муйжніекс канстатаваў дыскрымінацыю і палітычна матываваны прыгнёт работнікаў у Беларусі ў дзяржаўным і прыватным сектарах, знішчэнне незалежных прафсаюзаў ды інш.
Спецдакладчык рэкамендаваў беларускаму ўраду ўнесці ў Працоўны кодэкс папраўкі, якія забараняюць ускосную дыскрымінацыю, спыніць умяшанне ў асабістае жыццё работнікаў і кантроль іх інтэрнэт-актыўнасці, паездак і прыватных спраў, аднавіць на працы ўсіх звольненых з палітычных матываў работнікаў.
Сярод іншых рэкамендацый скасаванне “чорных спісаў”, перагляд антыэкстрэмісцкага заканадаўства і спыненне практыкі адвольнага прызнання людзей і арганізацый “экстрэмісцкімі”.
Нілс Раймандс Муйжніекс (Латвія) з’яўляецца спецдакладчыкам па правах чалавека ў Беларусі з 1 лістапада 2024 года.
Мандат спецдакладчыка заснаваны ў 2012 годзе і з тае пары штогод падаўжаецца.
З лістапада 2018 года пасаду займала францужанка Анаіс Марэн, яна пакінула яе 1 лістапада 2024-га.
Беларускія ўлады не прызнаюць мандат спецдакладчыка.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
