У Беларусі працягваюць прызнаваць “экстрэмісцкай” “непажаданую” для ўладаў мастацкую літаратуру

10 верасня, Позірк. Міністэрства інфармацыі ўнесла раман “Ноа” французскага пісьменніка Марка Леві ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Як вынікае з пераліку на сайце ведамства, падставай паслужыла рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 7 верасня.
Раман з’яўляецца трэцяй, заключнай, часткай цыкла “Група 9”. Значная частка дзеяння ў гэтай кнізе адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Сюжэт пачынаецца ў сталічным ізалятары ў зав. Акрэсціна, дзе журналістка Дар’я спрабуе атрымаць інфармацыю пра палітвязня Мікалая. Паралельна развіваецца гісторыя апазіцыянераў Рамана і Соф’і, чый самалёт пасля вылету з Афінаў прымушаюць прызямліцца ў Мінску, пасля чаго іх арыштоўваюць.
У цэнтры далейшых падзей апынаецца міжнародная група хакераў і актывістаў, якая супрацьстаіць беларускім уладам. Расследаванне прыводзіць герояў да звестак пра катаванні і рэпрэсіі, а таксама да плана мінскага ізалятара. Журналістка Джэніс наўмысна трапляе ў Беларусь і апынаецца ў ізалятары, адкуль перадае ўдзельнікам “Групы 9” даныя, неабходныя для кібератакі. Хакеры выводзяць з ладу дзяржаўныя інфармацыйныя сістэмы, пасля чаго ў ізалятары адключаецца электронная сістэма замыкання камер і пачынаецца аперацыя па вызваленні вязняў.
Фінал рамана — мастацкае ўяўленне перамогі беларускага пратэстнага руху: палітвязні выходзяць з ізалятара ў зав. Акрэсціна, па краіне распаўсюджваецца заклік да супраціву, а тысячы людзей накіроўваюцца да мяжы. Прэзідэнт, названы ў рамане Лучыным, губляе кантроль над сілавымі структурамі і фактычна апынаецца ізаляваным у Палацы незалежнасці.
Такім чынам, Беларусь у рамане прадстаўленая як дзяржава з аўтарытарнай уладай, палітычнымі рэпрэсіямі і супрацівам грамадства, а сюжэт завяршаецца падзеннем рэжыму.
“Непажаданыя” для беларускіх уладаў кнігі трапляюць не толькі ў згаданы спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які на 10 верасня змяшчае 2.362 старонкі. Асобна міністэрства вядзе і перыядычна папаўняе “спіс друкаваных выданняў, што ўтрымліваюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. У гэтым пераліку цяпер 258 пазіцый. Апроча іншага ў ім фігуруюць кнігі па гісторыі Беларусі ў “непажаданай” для беларускіх уладаў інтэрпрэтацыі.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



