Экс-дырэктар “Камунаркі” прыгавораны да 7 гадоў зняволення за перавышэнне паўнамоцтваў і атрыманне хабару — Генпракуратура

10 верасня, Позірк. На падставе рашэння Вярхоўнага суда былы дырэктар кандытарскай фабрыкі “Камунарка” асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла 10 верасня прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, экс-кіраўнік прадпрыемства прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ды іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы) і ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.
Акрамя таго, ён аштрафаваны на 1.000 базавых велічынь (45 тыс. рублёў), а таксама на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
“Былы кіраўнік фабрыкі з 2022 па 2024 гады, дакладна ведаючы пра неэфектыўнасць і фінансавую немагчымасць рэалізаваць інавацыйны праект па перапрацоўцы какава-бабоў, даў злачынныя ўказанні падначаленым работнікам на ўнясенне ў бізнес-план праекта ды іншыя дакументы заведама ілжывых звестак пра інвестыцыйныя капітальныя выдаткі ў рамках праекта, а таксама эканамічныя паказчыкі яго эфектыўнасці, — гаворыцца ў паведамленні. — Маючы на мэце незаконнае атрыманне грашовых сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага гарвыканкама, ён арганізаваў прадстаўленне заведама падложных дакументаў у дзяржаўныя органы”.
У выніку гэтых дзеянняў “дзяржаве была нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры”.
Былы кіраўнік прадпрыемства, як сцвярджаецца, “падчас узаемадзеяння з пастаўшчыком абсталявання для перапрацоўкі какава-бабоў прыняў ад яго прадстаўнікоў для сябе і сваёй жонкі матэрыяльныя каштоўнасці ў буйным памеры”.
“Атрыманне хабару было абумоўленае стварэннем для пастаўшчыка спрыяльных умоў па рэалізацыі заключанага кантракта, а таксама магчымасці паспяховага заключэння кантрактаў на пастаўку абсталявання ў будучыні”, — адзначыла Генпракуратура.
Прыгавор не набыў моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Імя фігуранта не называецца, аднак вядома, што ў згаданыя гады прадпрыемства ўзначальваў Сяргей Анюхоўскі.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
