Ціханоўская ў Давосе падкрэсліла важнасць вяртання Беларусі статусу ІТ-краіны пасля дэмакратычных перамен
21 студзеня, Позірк. Пасля дэмакратычных перамен, калі надыдзе час “аднаўляцца ад дыктатуры і рухацца да эканамічнага адраджэння”, для Беларусі важна вярнуць статус ІТ-краіны, заявіла Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі “Будучыня Беларусі” ў межах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе (Швейцарыя).
Беларусь, паводле яе слоў, раней была вядомая “выдатнымі стартапамі і ініцыятывамі”, нацыянальны ІТ-рынак трэба “зрабіць канкурэнтаздольным, прывабным, адкрытым для інвестараў з усяго свету”.
Сярод неабходных крокаў у гэтым кірунку Ціханоўская назвала “стварэнне ўмоў для вяртання на радзіму” спецыялістаў, а таксама стварэнне “атмасферы, якая дазволіць прадпрыемствам, таленавітым прадпрымальнікам і экспертам <…> прынесці з сабой фінансавы капітал, веды, досвед і кантакты”.
Ціханоўская таксама адзначыла важнасць інвестыцый у новыя тэхналогіі. Пасля дэмакратычных перамен, дадала яна, Беларусі неабходна “пачаць працэс еўраінтэграцыі і далучыцца да Савета Еўропы”, каб “вучыцца ў тых, хто ўжо прайшоў пераходны перыяд, скарыстацца іх лепшымі практыкамі і не паўтараць памылак”.
“Вокны магчымасцяў могуць адкрыцца ў любы момант, і мы павінны быць да гэтага гатовыя. Таму сёння ў Давосе мы наладжваем сувязі з урадамі, парламентамі, глабальнымі карпарацыямі. Гэта дапаможа зрабіць пераход больш хуткім і плаўным. Вельмі важна, асабліва на пачатковым этапе, правесці ўсе неабходныя рэформы, падтрымаць прыватную ініцыятыву і прыцягнуць інвестыцыі ў Беларусь”, — адзначыла палітык.
Візіт Ціханоўскай у Давос праходзіць 21–23 студзеня.
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка