Ціханоўская і кіраўнік МЗС Чылі абмеркавалі магчымасць правядзення сумеснай канферэнцыі
24 студзеня, Позірк. Аб арганізацыі на базе Чылійскага ўніверсітэта сумеснай канферэнцыі па пераходнай справядлівасці і нацыянальным прымірэнні дамовіліся беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Чылі Альберта ван Клаверэн на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, паведаміла прэс-служба дэмлідара.
Мэта мерапрыемства — абмен досведам дэмакратычнага транзіту ў Чылі і іншых краінах Паўднёвай Амерыкі і Еўропы. Ціханоўская прапанавала назваць канферэнцыю імем шматгадовага рэктара (1867-1883) Чылійскага ўніверсітэта, ураджэнца Беларусі Ігната Дамейкі, які, паводле яе слоў, аб’ядноўвае беларусаў і чылійцаў.
Адзначаецца, што дэмлідар падзякавала міністру за падтрымку Чылі дэмакратычнай Беларусі ў Савеце ААН па правах чалавека. Таксама бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках Супольнасці дэмакратый (Community of Democracies), з якім Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) нядаўна падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве. У тым ліку, адзначае прэс-служба дэмлідара, разглядалася супрацоўніцтва ў барацьбе з транснацыянальнымі рэпрэсіямі.
Ціханоўская і чылійскі міністр “закранулі пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд і ўстанаўлення кантактаў беларускіх дэмсілаў з іншымі краінамі Паўднёвай Амерыкі“.
Як паведамляе прэс-служба дэмлідара, міністр замежных спраў Чылі адзначыў, што гандаль з Беларуссю мінімальны, а актыўныя палітычныя кантакты з Мінскам фактычна адсутнічаюць.
Даведка “Позірку”. Апошнім амбасадарам Беларусі, які ўручаў даверчыя граматы прэзідэнту Чылі ў якасці амбасадара па сумяшчальніцтве, у 2019 годзе быў кіраўнік дыпмісіі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка, цяпер прадстаўнік АПК па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве.

- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


