У 2025 годзе ўлады Беларусі маюць намер закупіць для дзяржпатрэбаў амаль 700 тыс. т збожжа

30 студзеня, Позірк. Аб’ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для “рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў на 2025 год” зацверджаныя пастановай Савета міністраў № 53 ад 29 студзеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 30 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дагаворы на пастаўкі тавараў належыць заключыць да 1 красавіка.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання адказнае за закупку збожжа для харчовых патрэбаў — 699,3 тыс. т (у тым ліку пшаніца — 510,9, жыта — 123,5, авёс — 30,5, ячмень — 17, грэчка — 14, проса — 3,4); а таксама пшаніцы для вытворчасці амінакіслот — 60 тыс. т, пачаткаў кукурузы на насенне гібрыдаў першага пакалення — 22 тыс. т.
Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” павінен забяспечыць закупку цукровых буракоў у аб’ёме 3 млн 350 тыс. тон, алейнага насення рапсу — 95,6 тыс. т, піваварнага ячменю — 86 тыс. т.
“Беллегпраму” даручана набыць 20,7 тыс. т ільновалакна (кароткага — 13,4, доўгага — 7,3).
Звяртае ўвагу той факт, што набыццё дадаткова 0,6 тыс. т ячменю павінна забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў.
У кастрычніку 2024 года ўрад у чарговы раз падоўжыў на паўгода ліцэнзаванне вывазу з Беларусі збожжавых (распаўсюджваецца на пшаніцу, жыта і іх сумесь (меслін), ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя злакі, здробненае і іншае апрацаванае зерне пшаніцы, жыта і іншых злакаў, а таксама насенне сланечніка і рапсу (у тым ліку яравога).
Паводле даных Мінсельгасхарча, агульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн. т.
Летась у ліпені Еўрасаюз падвысіў тарыфы на імпарт некаторых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расеі. Яны, у прыватнасці, закранаюць збожжавыя, алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўкі, а таксама гранулы бураковага жому і сушанага гароху.
29 студзеня 2025 года стала вядома, што Еўрапейская камісія ўхваліла прапанову аб увядзенні тарыфаў на шэраг сельскагаспадарчых тавараў з Беларусі і РФ, а таксама на “некаторыя азотазмяшчальныя ўгнаенні”. Заяўляецца, што “сельскагаспадарчая прадукцыя, на якую распаўсюджваюцца новыя тарыфы, складае 15% сельскагаспадарчага імпарту з Расіі і Беларусі”.
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку года зафіксавана 128 парушэнняў дзяржмяжы ў паветры, збіта 18 БПЛА — камандуючы ВПС і СПАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік групы КР па Мельнікавай: Разглядаем усе сцэнары, але я лічу, што яна не ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка"Народнае апалчэнне" пад Гроднам з удзелам артылерыі вучыцца змагацца з дыверсантаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 14 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства