Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,4 раза
30 студзеня, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня 2025 года склала 58 млрд 952,8 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка (традыцыйна публікуюцца з затрымкай на месяц).
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 12,5% большая, чым было на 1 студзеня 2024-га (52 млрд 394,8 млн рублёў).
Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак на пачатак снежня склала 4 млрд 346,7 млн (+19,4% у гадавым вымярэнні), горназдабыўной прамысловасці — 286,1 млн (рост у 2,8 раза), апрацоўчай — 31 млрд 360,1 млн (+13,9%), будаўніцтва — 924,9 млн (+4,1%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх паслуг — 3 млрд 177,4 млн (+67,1%), інфармацыі і сувязі — 247,9 млн (+51,7%), фінансавых і страхавых — 4 млрд 884,3 млн (+42,9%), звязаных з нерухомасцю — 1 млрд 240,3 млн (-22,1%), навуковых — 523,4 млн (+36,9%), адукацыі — 22,1 млн (рост у 2,9 раза), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 177,8 млн (+2,8%).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 студзеня склала 733,5 млн рублёў (рост у 3,4 раза): у арганізацыях сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак — 35,6 млн (рост у 3,7 раза), апрацоўчай прамысловасці — 114,2 млн (у 3,3 разы), будаўніцтва — 12,1 млн (+15,2%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх паслуг — 340,3 млн (у 109,8 раза), інфармацыі і сувязі — 7,6 млн (у 38 разоў), фінансавых і страхавых паслуг — 13,1 млн (у 131 раз), звязаных з нерухомасцю — 5,5 млн (-88,4%), навуковых — 0,2 млн (не змянілася), адукацыі — 0,2 (у 2 разы).
3 кастрычніка 2023 года на нарадзе па продажах айчыннай прадукцыі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што для беларускай эканомікі “пытаннем пытанняў” з’яўляецца дэбіторская запазычанасць. “Па “дэбіторцы”, я сказаў, ніякіх спасылак [не павінна быць] на тое, што недзе плацяжы не ідуць, яшчэ нешта”, — падкрэсліў ён.
9 красавіка 2024 года на нарадзе аб развіцці прамысловасці Лукашэнка паскардзіўся на невыкананне яго патрабаванняў скараціць знешнюю пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць, якая за 2023 год вырасла больш як на 10%.
22 ліпеня ў Мінску на нарадзе па пытаннях развіцця прамысловасці Лукашэнка папярэдзіў дырэктараў пра наступствы іх няздольнасці дамагчыся вяртання таго, што ім вінныя: “Гэта турма”. “Бо пры такім раскладзе вы просіце яшчэ і танныя крэдыты пад “абаротку” і рэструктурызацыю даўгоў. Гэта значыць зноў спадзеяцеся, што дзяржава з уласнай кішэні вам нешта дасць, і на іншыя льготы і прэферэнцыі [таксама спадзеяцеся]. Чарговы раз паўтараю: павінна быць жорсткая дысцыпліна разлікаў”, — сказаў ён.
На прэс-канферэнцыі 25 верасня першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў заявіў, што дэбіторская запазычанасць “будзе заўсёды”. Наяўнасць належных прадпрыемствам даўгоў, паводле яго слоў, азначае, што яны працуюць і адгружаюць прадукцыю. “Дрэнна тое, што пакупнік з розных прычын не можа своечасова разлічыцца — так з’яўляецца пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць, якая складае невялікі працэнт ад агульнага аб’ёму”, — адзначыў чыноўнік.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства