Мінск 23:49

У “спіс экстрэмістаў” унесена яшчэ 30 чалавек (дапоўнена)

Крыніца: advokatos.by

7 лютага, Позірк. У пералік “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” 7 лютага дададзена яшчэ 30 чалавек. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.930 пазіцый.

Усе грамадзяне, унесеныя ў спіс, асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.

У спіс уключаныя асуджаныя на невядомыя тэрміны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса Іван Пастушок, Уладзіслаў Карасюк, Сяргей Казак, Аляксандр Цюлькін, Анатоль Касіла, Андрэй Бобікаў; паводле арт. 368 КК — Дзмітрый Іванчыкаў, Уладзіслаў Кошалеў, Яўген Дзяменеў (таксама паводле арт. 369).

Да “экстрэмістаў” залічаныя палітвязні Андрэй Лабада (арт. 3611 і арт. 369) і Андрэй Сцяпурка (арт. 342) — іх прыгаворы невядомыя, а таксама палітвязні Віталь Чопік (7 гадоў пазбаўлення волі; арт. 342 і арт. 3614) і Аляксей Клюшнічэнка (6 гадоў; арт. 361 і арт. 368).

У спіс унесеныя фігуранты “справы аб тэракце ў Мачулішчах” палітвязні Дзяніс Сакалоў (тэрмін невядомы; арт. 342, арт. 295, арт. 3611, арт. 356, арт. 309, арт. 289, арт. 3612, арт. 3614, арт. 2901, арт. 3581), Алег Сычоў (9 гадоў; арт. 289), Максім Лапацін (8 гадоў; арт. 289), а таксама былая палітзняволеная Анастасія Пілько (2 гады і 3 месяцы; арт. 289; МУС адзначае, што яна адбывае пакаранне).

Пералік папоўнілі таксама асуджаныя завочна па “справе аб тэракце ў Мачулішчах” Міхаіл Дзёмін (15 гадоў), Ала Яцута (6), Віталь Якуцік (25), Яўгенія Тачыцкая (15), Сяргей Лопараў (15), вызвалены па абмене з Украінай Мікалай Швец.

У спісе МУС гаворыцца, што Швец адбывае пакаранне і з’яўляецца грамадзянінам Расіі. Раней яго называлі ўкраінскім грамадзянінам.

Фігурантам справы агулам інкрымінавалі 11 артыкулаў КК, у тым ліку “акт тэрарызму” і “здраду дзяржаве”.

Таксама ў спіс “экстрэмістаў” уключаныя Ганна Ступакевіч, Антон Ашурка, Дзмітрый і Лізавета Жэрнасекі, Яна Ільіна, Арцём Зянькоў і Антон Чывель. Насупраць іх прозвішчаў пазначана “судзімасць не пагашаная”.

Даведка “Позірку”:

арт. 289 Крымінальнага кодэкса — акт тэрарызму;

арт. 2901 — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;

арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны стан транспартнага сродку або шляхоў зносін;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак;

арт. 356 — здрада дзяржаве;

арт. 3581 — агентурная дзейнасць;

арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;

арт. 3612 — фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

Падзяліцца: