Грамадзянка Беларусі загінула, яе спадарожнік атрымаў цяжкія траўмы ў ДТЗ у Батумі

17 лютага, Позірк. 25-гадовая грамадзянка Беларусі загінула (прозвішча вядомае рэдакцыі “Позірку”), яе малады чалавек атрымаў цяжкія траўмы ў ДТЗ, якое адбылося ў цэнтры Батумі (Грузія) у ноч на 16 лютага.
Як паведаміў “Позірку“ беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі, пара праводзіла сястру дзяўчыны, якая ляцела ў Мінск. На зваротным шляху ў таксі, на якім яны ехалі, паводле папярэдняй інфармацыі, урэзаўся іншы аўтамабіль. Пасажыраў выкінула з машыны. Дзяўчына памерла, у хлопца пераломы, ён у цяжкім стане, але выйшаў з комы. Ёсць відэазапіс першых хвілін пасля ДТЗ, “Позірк” не публікуе стоп-кадры з этычных меркаванняў.
Першапачаткова паліцыя заявіла сябрам пары, якая пачала іх шукаць, не застаўшы дома, дзе засталіся ўключаныя кампутары, што пацярпелі мясцовыя жыхары, аднак затым ідэнтыфікавала беларусаў.
18 лютага сябры загінулай паедуць у морг на апазнанне. Пра гібель дзяўчыны паведамілі яе сястры, якая даведалася пра гэта ўжо ў Мінску.
Кіроўца таксі ў бальніцы, кіроўца другога аўтамабіля арыштаваны.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



