Новыя абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі “люстрана адбіваюць гандлёвыя санкцыі” супраць РФ

24 лютага, Позірк. 16-ы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, зацверджаны 24 лютага ў сувязі з трэцяй гадавінай агрэсіі супраць Украіны, “уключае ў сябе дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі”, гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскага савета.
Адзначаецца, што гэтыя меры “люстрана адбіваюць гандлёвыя санкцыі, узгодненыя супраць Расійскай Федэрацыі, а таксама іншыя меры, такія як абмежаванні на продаж або наданне паслуг і праграмнага забеспячэння, дэпазітаў і крыптавалютных кашалькоў, а таксама на транспартныя перавозкі”.
Акрамя таго, савет “увёў новы крытэрый уключэння ў пералік, скіраваны супраць юрыдычных або фізічных асоб, якія падтрымліваюць або атрымліваюць выгаду ад ваенна-прамысловага комплексу Беларусі”, гаворыцца ў рэлізе.
Новыя санкцыі закранулі “48 асоб і 35 арганізацый, адказных за дзеянні, што падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”. Ці маюцца сярод іх беларускія фізічныя і юрыдычныя асобы стане вядома пасля абнародавання дакумента.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, распачатую 24 лютага 2022 года.
У дачыненні да Беларусі ўведзена некалькі пакетаў еўрапейскіх санкцый як праз падтрымку расійскай агрэсіі, так і ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў краіне.

- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 23 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка


