Мінфін замяніў еўрабонды на 149 млн долараў дзяржаблігацыямі
28 лютага, Позірк. Аб правядзенні “планавай замены” беларускіх еўрааблігацый з пагашэннем 28 лютага 2030 года (Беларусь-2030, ISIN XS1760804184 / US07737JAC71) дзяржаўнымі аблігацыямі выпуску № 336 паведаміла 28 лютага Міністэрства фінансаў.
Да працэдуры былі дапушчаныя заяўкі, “пададзеныя трымальнікамі і верыфікаваныя ў парадку, вызначаным пастановай урада і Нацыянальнага банка № 643/20 ад 26 верасня 2022 года “Аб правядзенні асобных аперацый з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі”.
Аб’ём замяшчэння для 1.057 трымальнікаў склаў 149 млн долараў ЗША.
Разлікі па аблігацыях ажыццяўляліся ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка.
Апошні раз замяшчэнне праводзілася 24 лютага. Аблігацыі замянілі 1.149 трымальнікам, якія прайшлі верыфікацыю ў Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер.
27 снежня 2024 года Мінфін паведаміў аб першым замяшчэнні беларускіх еўрааблігацый выпуску № 331 з пагашэннем 29 чэрвеня 2027 года дзяржаблігацыямі на суму 240,4 млн долараў. Замена была зробленая 1.760 трымальнікам.
Працэс замяшчэння аблігацый анансаваў міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў 10 лістапада 2024 года.
Тады ён заявіў, што асноўная маса трымальнікаў беларускіх еўрабондаў, тэрмін выплаты па якіх на той момант ужо надышоў, свае грошы атрымала. “Знойдзены механізм, якім чынам яны пералічваюць на нашы рахункі аблігацыі, мы пералічваем ім у беларускіх рублях плацяжы, і гэты механізм працуе”, — сказаў Селівёрстаў.
Пытанні пагашэння “тых папер, тэрмін пагашэння па якіх яшчэ не надышоў, але яны таксама па сутнасці заблакаваныя”, паводле слоў чыноўніка, будуць вырашацца шляхам выпуску “замяшчаючых аблігацый”. “Зараз мы збіраем заяўкі, <…> у снежні першае замяшчэнне мы зробім, і ўжо на наступныя выпускі, 2026 года, будзем працаваць у гэтым кірунку. Банк развіцця, дарэчы, у межах такога ж механізму па сваіх нарматыўных паперах таксама пачаў выплаты, і гэты працэс ідзе”, — адзначыў тады чыноўнік.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, згодна з якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З тых часоў Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па пазыках у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”. 24 лютага паведамлялася аб чарговай выплаце працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2026 і Belarus-2031.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, памер выплат склаў 38,6 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Такім чынам, улады працягваюць разлічвацца не доларамі, а рублямі.


- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

