BySol праводзіць збор сродкаў для Ксеніі Луцкіной
4 сакавіка, Позірк. Фонд салідарнасці BySol абвясціў збор сродкаў для былой палітзняволенай, журналісткі Ксеніі Луцкіной, якая была вывезеная з Беларусі.
Запатрабаваная сума складае 7.000 еўра. За першыя гадзіны сабрана 2.900 еўра.
BySol адзначае, што экс-палітзняволеная мае цяжкае захворванне, якое патрабуе лячэння. “Таму мы разлічваем, што большая частка сродкаў пойдзе на медыцыну і яшчэ крыху застанецца для адаптацыі”, — гаворыцца ў тлумачальным паведамленні.
Да жніўня 2020 года Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу, пазней звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу. Была затрыманая ў снежні 2020 года.
8 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Луцкіну да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
У апошнім слове Луцкіна прасіла суд пра “літасць і гуманнасць”, пра “магчымасць вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, выкупіць сваю віну словам і справай”. Яна нагадала пра сваю хваробу — пухліну галаўнога мозгу — і пра тое, што ёй патрэбная медыцынская дапамога на волі.
16 жніўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай скіраванасці”. 20 жніўня стала вядома, што Луцкіна на волі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГалоўчанка: Бачым анамальна нізкую для снежня інфляцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працуюць больш за 480 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



