Мінск 07:57

У лютым фізічныя асобы больш актыўна прадавалі наяўную валюту і набывалі безнаяўную

Ілюстрацыйнае фота: Alexander Grey / unsplash.com

7 сакавіка, Позірк. У лютым 2025 года жыхары Беларусі больш актыўна прадавалі наяўную замежную валюту і куплялі безнаяўную, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 1 млрд 1,6 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 986,6 млн (дадатнае сальда — 15 млн).

Наяўнай валюты набыта на 652,8 млн, прададзена — на 767,2 млн (-114,4 млн); безнаяўнай — на 348,9 млн і 219,2 млн адпаведна (+129,7 млн).

За студзень — люты жыхары краіны набылі валюты на 1 млрд 920,8 млн долараў (наяўнай — на 1 млрд 238,9 млн, безнаяўнай — на 681,9 млн), прадалі — на 1 млрд 928,6 млн (1 млрд 507,5 млн і 421,1 млн адпаведна); адмоўнае сальда — 7,8 млн (-286,6 млн і 260,7 млн адпаведна).

У 2024 годзе фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 11 млрд 73,5 млн долараў, прадалі — на 12 млрд 770,1 млн (адмоўнае сальда — 1 млрд 696,6 млн). Наяўнай валюты набыта на 7 млрд 443,9 млн, прададзена — на 10 млрд 109,8 млн (-2 млрд 665,8 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 629,6 млн і 2 млрд 660,3 млн адпаведна (+969,2 млн).

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (ЗВР) на 1 сакавіка 2025 года склалі 9 млрд 407,2 млн долараў у эквіваленце, павялічыўшыся за месяц на 74 млн (+0,8%).

Падзяліцца: