Улады Украіны паведамілі аб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на ЧАЭС

7 сакавіка, Позірк. Аб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на Чарнобыльскай АЭС паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” міністр аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Святлана Грынчук.
Паводле яе слоў, тленне напаўняльніка ахоўнай абалонкі саркафага станцыі, уведзенага ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, было спынена а 12-й гадзіне 7 сакавіка.
Радыяцыйная сітуацыя на АЭС застаецца стабільнай і знаходзіцца пад сталым кантролем, падкрэсліла кіраўніца ведамства. “На тэрыторыі станцыі будуць і надалей дзяжурыць падраздзяленні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, а таксама будуць працягвацца радыяцыйны і цеплавізійны маніторынгі”, — адзначыла Грынчук.
Яна заявіла пра неабходнасць “правесці якасны аналіз” пашкоджання абалонкі саркафага і “аднавіць яе функцыянаванне”.
Міністр падзякавала ратавальнікам і супрацоўнікам зоны адчужэння за прафесіяналізм, а Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця, усім “краінам-укладальнікам”, МАГАТЭ і іншым прадстаўнікам міжнароднай супольнасці — за іх рэакцыю і ўвагу да сітуацыі.
14 лютага паведамлялася, што ў ахоўную абалонку саркафага ЧАЭС урэзаўся беспілотнік, у выніку чаго ўзнік пажар.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, удар прыйшоўся на сховішча, якое “ахоўвае свет ад радыяцыі разбуранага чацвёртага энергаблока ЧАЭС”. “Гэтае сховішча Украіна будавала разам з іншымі краінамі Еўропы і свету, разам з Амерыкай — з усімі, хто хоча сапраўднай бяспекі для людзей”, — адзначыў ён.
Зяленскі назваў Расію “адзінай дзяржавай у свеце”, якая “можа атакаваць такія аб’екты, акупаваць тэрыторыю атамных станцый, весці баявыя дзеянні і зусім не лічыцца з наступствамі”.
На яго думку, гэта “тэрарыстычная пагроза для ўсяго свету”.
Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, якая вырасла на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі, заявіла, што “ўзрушана атакай расійскага беспілотніка” на ЧАЭС.
24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, расійскія войскі, якія зайшлі з тэрыторыі Беларусі, захапілі ЧАЭС і заставаліся там да 31 сакавіка, пасля чаго адступілі ў РФ разам з палоннымі байцамі Нацгвардыі, якія ахоўвалі станцыю. У выніку дзеянняў расійскай арміі быў сур’ёзна парушаны рабочы працэс, у тым ліку электразабеспячэнне.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


