З 2020 года ліквідавана не менш за 1.905 НКА

7 сакавіка, Позірк. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да лютага 2025-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.905 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец студзеня было ліквідавана не менш за 1.896 НКА, на канец 2024 года — 1.891 НКА, усяго за мінулы год — мінімум 382 НКА.
Па стане на канец лістапада звесткі не прадстаўлены.
На канец кастрычніка было ліквідавана не менш за 1.838 НКА, верасня — 1.803, жніўня — 1.777, ліпеня — 1.742, чэрвеня — 1.696, траўня — 1.665, красавіка — 1.622, сакавіка — 1.601, лютага — 1.563, студзеня — 1.533. На канец снежня 2022 года налічвалася 1.173 закрытых некамерцыйных арганізацый.
Паводле Lawtrend, на канец лютага ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш за 1.188 некамерцыйных арганізацый. На канец студзеня такіх НКА было не менш 1.187, снежня 2024-га — 1.186, кастрычніка — 1.161, (1.137 — напрыканцы верасня, 1.116 — жніўня, 1.086 — ліпеня, 1.061 — чэрвеня, 1.033 — траўня, 1.003 — красавіка, 997 — сакавіка, 981 — лютага, 969 — студзеня, 960 — снежня 2023-га).
Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прыняла не менш за 717 НКА.
На канец студзеня такіх было 709, на канец 2024 года — 705, на канец кастрычніка — 677, верасня — 666, жніўня — 661, ліпеня — 656, чэрвеня — 635, траўня — 632, красавіка — 619, сакавіка — 604, лютага — 582, снежня 2023-га — 564, снежня 2022-га — 416.
Lawtrend адзначае, што цяпер ліквідацыя НКА носіць кропкавы характар, што звязана ў першую чаргу з вялікай колькасцю ліквідаваных арганізацый.
У аглядзе гаворыцца, што згодна са статыстыкай, апублікаванай Міністэрствам юстыцыі, на 1 студзеня 2025 года ў Беларусі зарэгістравана 4 палітычныя партыі і 881 арганізацыйная структура палітычных партый, 19 прафесійных саюзаў (15 рэспубліканскіх, 1 тэрытарыяльны і 3 прафсаюзы ў арганізацыях) і 28.099 арганізацыйных структур прафесійных саюзаў, 1.397 грамадскіх аб’яднанняў (127 міжнародных, 305 рэспубліканскіх і 965 мясцовых) і 47.450 аргструктур грамадскіх аб’яднанняў, 43 саюзы (асацыяцыі) грамадскіх аб’яднанняў, а таксама 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў.
Паводле звестак Мінюста, колькасць зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў зменшылася за год на 576.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што па стане на 15 лістапада 2024 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) утрымлівалася інфармацыя аб 1.533 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднаннях.
Робіцца дапушчэнне, што Мінюст выключыў са спіса НКА, якія не прайшлі абавязковую перарэгістрацыю і рэгістрацыю змяненняў у статут у сувязі са змяненнем заканадаўства ў 1999 і 2005–2006 гадах.
Паводле даных Lawtrend, зыходзячы з такой логікі, на канец лютага 2025 года ў Беларусі засталося прыкладна 1.379 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў.
- ЭканомікаУ лютым Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС у росце цэн на прампрадукцыю — даныя ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВасілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць "прапісаных у законе" льгот для "герояў Беларусі" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь плануе запусціць спадарожнік зандавання іанасферы ў трэцім квартале 2025 года — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка