Пуцін прыме Лукашэнку на наступным тыдні
9 сакавіка, Позірк. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на наступным тыдні прыме з візітам Аляксандра Лукашэнку, паведаміў журналіст Павел Зарубін у эфіры тэлеканала “Расія 1”.
Дату сустрэчы ён не назваў.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 студзеня Лукашэнка, адказваючы на пытанне, куды ён зробіць свой першы афіцыйны візіт у выпадку перамогі на выбарах, заявіў, што нядаўна абмяркоўваў гэтую тэму з Пуціным: “Слухай, будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву” — “Аляксандр Рыгоравіч, мы заўсёды вас чакаем”. Вось такая была размова. Натуральна, гэта будзе не проста дзіўна, гэта будзе незразумела для многіх. Таму я планую, што мы сустрэнемся з прэзідэнтам Расіі ў Маскве і, як належыць афіцыйным візітам, правядзем адпаведныя кантакты і перамовы”.
Папярэдні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся 25–26 снежня ў Санкт-Пецярбургу падчас пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама нефармальнага саміту Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


