Хрэнін — пра праверку боегатоўнасці арміі: Калі спатрэбіцца, вайсковаабавязаныя будуць знаходзіцца на палігонах і днём, і ноччу

11 сакавіка, Позірк. Беларусь нікога не пужае і нікому не пагражае, заявіў 11 сакавіка міністр абароны Віктар Хрэнін падчас наведвання 227-га агульнавайсковага палігона “Барысаўскі” (Мінская вобласць), дзе праходзяць манеўры ў межах праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл.
Паводле слоў Хрэніна, якія перадае прэс-служба Міністэрства абароны, задача УС — “каб <…> людзі адчувалі абароненасць, бяспеку”: “Калі для таго, каб на тэрыторыі нашай краіны не было баявых дзеянняў, спатрэбіцца знаходзіцца на палігонах і днём, і ноччу — мы так і будзем рабіць”.
Хрэнін чарговы раз адзначыў, што абстаноўку вакол Беларусі “нельга назваць міралюбнай”: “Факт, што ў нашых суседніх дзяржавах сёння мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі ўзраслі ў дзясяткі разоў. Сёння войскі Польшчы, краін Балтыі, НАТО, Злучаных Штатаў знаходзяцца каля нашых дзяржаўных межаў. Мы бачым комплекс мерапрыемстваў заўчаснай падрыхтоўкі інфраструктуры — дарог, партоў, узмацнення мастоў. Мы фіксуем пастаяннае вядзенне разведкі супраць нашай дзяржавы. Гэтыя факты гавораць самі за сябе: хто каму пагражае”.
Ён выказаў меркаванне, што на Захадзе “ніхто не хоча ні міру, ні стабілізацыі абстаноўкі”, усе “толькі больш распальваюць агрэсію, заклікі працягнуць ваенныя дзеянні, напрыклад, ва Украіне”.
Падрыхтоўку беларускіх вайсковаабавязаных Хрэнін ацаніў як высокую. Паводле яго слоў, удзельнікі праверкі “выяўляюць жаданне быць датычнымі да абароны не на словах, а на справе”.
Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што раптоўныя праверкі баявой гатоўнасці — найбольш эфектыўная форма падрыхтоўкі войскаў, бо яна дазваляе “не толькі праверыць ці кантраляваць узровень падрыхтоўкі, але і прааналізаваць, а таксама своечасова і хутка ўнесці адпаведныя змены ў тыя сістэмы, якія сёння патрабуюць удакладнення”.
Са слоў Хрэніна вынікае, што праверкі баявой гатоўнасці войска будуць працягвацца. Ён сказаў, што гэтая праверка не фінальная, а “толькі заключны этап аднаго з правяраных злучэнняў Узброеных сіл”.
“Мы сталі сведкамі завяршальнага эпізоду вядзення баявых дзеянняў адным з падраздзяленняў. Падраздзяленні прайшлі сур’ёзную папярэднюю падрыхтоўку: было прызвана каля 5 тыс. чалавек, знятая тэхніка з захоўвання, адноўлены навыкі, здзейснены маршы на палігоны і адпрацаваны адпаведныя пытанні”, — сказаў міністр.
Праверка баявой гатоўнасці войска праводзіцца ў Беларусі з 3 лютага.
Рэжым Лукашэнкі бесперапынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У лютым 2022 года ўварванне было ажыццёўлена ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка