У Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў

18 сакавіка, Позірк. У паўднёвай частцы Беларусі зафіксаваныя першыя на сёлета выпадкі звароту грамадзян па медыцынскую дапамогу ў сувязі з укусамі кляшчоў, паведаміла на прэс-канферэнцыі 18 сакавіка ў Мінску загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення — урач-эпідэміёлаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Улада Запольская.
На гэты момант такіх выпадкаў 17, сказала яна. Звароты тычацца як дарослых, так і дзяцей.
Сезонная актыўнасць кляшчоў звычайна пачынаецца ў Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці.
Паводле інфармацыі Запольскай, у 2024 годзе было зарэгістравана больш за 25.000 людзей, якія звярнуліся па меддапамогу ў сувязі з укусамі кляшчоў, больш за ўсё — з Гродзенскай вобласці і Мінска.
Спікер звярнула ўвагу, што заразіцца на клешчавы энцэфаліт і лайм-барэліёз, а таксама атрымаць укус кляшча ў прынцыпе можна не толькі пры наведванні лясоў.
“Больш за 15% выпадкаў заражэння гэтымі інфекцыямі адбываецца на тэрыторыі населеных пунктаў, зон адпачынку, паркавых, лесапаркавых участкаў”, — адзначыла эпідэміёлаг.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка