Ва Украіне прададуць з аўкцыёну арыштаваныя беларускія грузавікі

18 сакавіка, Позірк. Арыштаваныя ва Украіне расійскія і беларускія грузавыя аўтамабілі будуць выстаўлены на таргі на адкрытых аўкцыёнах у лічбавай сістэме “Празора. Продажы”, паведамляе Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў (АВМА) гэтай краіны.
Цяпер завяршаецца ацэнка гэтых транспартных сродкаў, адзначаецца, што “іх ацэначны кошт перавышае 4,2 млн грыўняў (101,4 тыс. долараў па бягучым курсе Нацбанка Украіны. — “Позірк”.) без ПДВ. Акрамя таго, пераможца адкрытага конкурсу дадаткова аплоціць мытныя плацяжы на суму 3,5 млн грыўняў (84,5 тыс. долараў. — “Позірк”.), што забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт”.
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра сем грузавых аўтамабіляў марак Scania, Volvo, MAN, Mercedes-Benz, пра перадачу якіх АВМА паводле рашэння суда ў Адэсе паведамлялася 18 лістапада мінулага года.
Адзначалася, што “гэтыя аўтамабілі выкарыстоўваліся для незаконнай перавозкі грузу на мытную тэрыторыю Украіны з Рэспублікі Беларусь, што стала прычынай іх арышту ў рамках распачатай крымінальнай вытворчасці”.
Тады ж было абвешчана пра конкурс, у ходзе якога будзе вызначаны арганізатар адпаведных таргоў. У студзені гэтага года ў АВМА паведамілі, што ім стала прадпрыемства “Тэндэр Анлайн”.
Апроч грузавых аўтамабіляў, АВМА арганізуе продаж арыштаваных вагонаў з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі. Пра апошнюю такую здзелку паведамлялася 3 сакавіка.
13 сакавіка стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Украіны падало ў суд пазоў аб прымяненні да прадпрыемства “Беларуськалій” абмежавальных мер, прадугледжаных законам “Аб санкцыях”. Да спагнання на карысць дзяржавы былі заяўлены “актывы, якія належаць падсанкцыйнай асобе, а менавіта: карпаратыўныя правы, сродкі, чыгуначныя вагоны, калійныя ўгнаенні”.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка



