Нацбанк хоча “замацаваць схільнасць насельніцтва” захоўваць ашчаджэнні ў беларускіх рублях

21 сакавіка, Позірк. Для падвышэння долі доўгатэрміновых рэсурсаў у эканоміцы і “ўзрастання іх ролі ў інвестыцыйных працэсах” Нацыянальны банк мае намер “актывізаваць працу па павелічэнні стымулаў для фармавання доўгатэрміновых ашчаджэнняў”, заявіў старшыня праўлення рэгулятара Раман Галоўчанка 21 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскага сектара.
“У прыярытэце падвышэнне даверу да нацыянальнай валюты і замацаванне схільнасці насельніцтва да захоўвання ашчаджэнняў у беларускіх рублях”, — заявіў ён (на падставе відэазапісу, апублікаванага прэс-службай Нацбанка).
Паводле слоў Галоўчанкі, бліжэйшым часам Нацыянальны банк таксама мае намер “істотна актывізаваць працу” па “садзейнічанні ў выхадзе на знешнія рынкі і ўсталяванні ўзаемаадносін з замежнымі банкамі”.
Разам з тым, падкрэсліў кіраўнік рэгулятара, гэтыя захады “павінны быць дапоўненыя сістэмнымі рашэннямі банкаў па прыцягненні доўгатэрміновых рэсурсаў”. У ліку інструментаў, якія банкі могуць для гэтага выкарыстаць, ён назваў “развіццё лінейкі прадуктаў, што забяспечваюць прыцягненне рэсурсаў на доўгатэрміновай аснове”, “актывізацыю працы з мацярынскімі кампаніямі (для тых банкаў, каго гэта тычыцца), у тым ліку па дакапіталізацыі за кошт атрыманага прыбытку”; “пашырэнне ўзаемадзеяння з замежнымі контрагентамі”; “задзейнічанне прыбытку як крыніцы доўгатэрміновага фандавання”.
“Спалучэнне абазначаных захадаў дасць магчымасць пашырыць патэнцыял банкаў для рэсурснай падтрымкі эканомікі і падвысіць яе ўстойлівасць”, — лічыць Галоўчанка.
Паводле яго слоў, у 2025 годзе дэпазітны рынак “дэманструе нядрэнную дынаміку”, перш за ўсё “ў частцы ашчаджэнняў насельніцтва ў нацыянальнай валюце”.
“Па выніках студзеня — лютага гэтага года прырост тэрміновых рублёвых укладаў склаў 4,75%, у тым ліку фізічных асоб — 6,3%, — сказаў кіраўнік Нацбанка. — Пры гэтым сродкі насельніцтва, прыцягнутыя банкамі на тэрмін звыш 1 года, за першыя два месяцы павялічыліся амаль на 7%, а іх доля ў тэрміновым дэпазітным партфелі фізічных асоб на 1 сакавіка склала 84%, што больш, чым годам раней”.
“Адначасова назіраецца і падаўжэнне тэрмінаў размяшчэння тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва. У гэтым годзе сярэдні тэрмін размяшчэння такіх укладаў склаў 436 дзён. Гэтую дынаміку неабходна замацаваць і развіць”, — заявіў Галоўчанка.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+