Міністэрства аховы здароўя разлічвае на 20%-ны рост вытворчасці фармпрадукцыі
15 кастрычніка, Позірк. У 2026 годзе плануецца выпусціць фармацэўтычнай прадукцыі больш як на 3 млрд рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на намесніка кіраўніка ведамства Аляксандра Старавойтава.
Паводле яго, гадавы аб’ём вытворчасці па выніках 2024 года склаў амаль 2,5 млрд рублёў. Такім чынам, да леташняга паказчыка закладзены рост на 20%.
Беларускія лекі займаюць каля 50% унутранага рынку ў вартасным выражэнні, адзначыў Старавойтаў. У аб’ёмах спажывання ва ўмоўных упакоўках беларускія прэпараты займаюць 65 працэнтаў у аптэчнай сетцы і звыш 80 працэнтаў у бальніцах.
Айчынныя аналагі прэпаратаў у тры разы таннейшыя за імпартныя, гаворыцца ў рэлізе.
За апошнія пяць гадоў, як сцвярджаецца, у Беларусі распрацавана каля 400 новых прэпаратаў.
Экспарт галіны ў 2024 годзе склаў 206 млн долараў. Прадукцыя пастаўлялася ў 30 краін, гаворыцца ў рэлізе.
У красавіку 2024 года Бюро прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю ЗША (BIS) у парадку ліцэнзійнага выключэння дазволіла пастаўляць гуманітарныя медыцынскія вырабы грамадзянам Расіі, Беларусі і на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны.
Пры гэтым у студзені мінулага года тагачасны прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заяўляў, што “практычна поўнасцю ўдалося пераадолець наступствы санкцыйных абмежаванняў у сферы паставак медабсталявання і вырабаў медпрызначэння”.
На пасяджэнні 154-й сесіі Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у студзені 2025 года ў Жэневе начальнік аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі фактычна абвінаваціў краіны Захаду ў палітычным характары спынення паставак важных медыкаментаў.
У прыватнасці, ён сцвярджае, што Дзяржагенцтва па рэгуляванні лекаў і прадукцыі аховы здароўя Вялікабрытаніі зацягвала працэдуру выдачы ліцэнзіі на экспарт у Беларусь таблетак марфіну — сродкі для аблягчэння стану пацыентаў, якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў і наступстваў цяжкіх траўм.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



